Кадравая палітыка
Мэта: своечасовае забеспячэнне прадпрыемства кваліфікаванымі спецыялістамі, стварэнне аптымальных умоў працы, максімальнае раскрыццё патэнцыялу кожнага супрацоўніка, дасягненне найбольш высокіх канчатковых вынікаў дзейнасці прадпрыемства.
Кадравая палітыка на прадпрыемстве ажыццяўляецца па такіх напрамках, як:
- прагназаванне: стварэнне новых працоўных месцаў з улікам укаранення новых тэхналогій;
- распрацоўка праграмы развіцця персанала з мэтай рашэння як бягучых, так і будучых задач прадпрыемства на аснове ўдасканалення сістэмы навучання і службовага перасоўвання працаўнікоў;
- распрацоўка матывацыйных механізмаў павышэння зацікаўленасці і задаволенасці працай;
- стварэнне сучасных сістэм найму і адбору персанала;
- ажыццяўленне маркетынгавай дзейнасці ў галіне персанала;
- фарміраванне канцэпцыі аплаты працы і маральнага стымулявання работнікаў;
- забеспячэнне роўных магчымасцей эфектыўнай працы, яе бяспекі і нармальных умоў;
- вызначэнне асноўных патрабаванняў да персаналу ў межах прагнозу развіцця прадпрыемства;
- фармаванне новых кадравых структур і распрацоўка працэдур механізмаў кіравання персаналам;
- паляпшэнне маральна псіхалагічнага клімату ў калектыве, прыцягненне радавых работнікаў да кіравання прадпрыемствам.
Ключавыя задачы
- Падбор: Пошук і прыцягненне спецыялістаў, чые кампетэнцыі адпавядаюць мэтам прадпрыемства.
- Утрыманне: Стварэнне ўмоў для зніжэння цякучасці кадраў.
- Развіццё: Навучанне персаналу і фармаванне кадравага рэзерву для вылучэння на кіруючыя пасады.
Асноўныя функцыі
- Планаванне: Вызначэнне патрэбнасці ў персанале на кароткатэрміновую і доўгатэрміновую перспектыву.
- Матывацыя: Распрацоўка сістэм аплаты працы, прэмій і нематэрыяльных заахвочванняў.
- Адзнака: Рэгулярны аналіз эфектыўнасці працы супрацоўнікаў (KPI, атэстацыі)
Практычныя мерапрыемствы
- Адаптацыя: Праграмы настаўніцтва і “дні знаёмстваў” для новых супрацоўнікаў, прыцягненне студэнцкіх атрадаў.
- Навучанне: Правядзенне трэнінгаў, семінараў, майстар-класаў, навучальных курсаў, курсаў мэтавага прызначэння, прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі павышэння кваліфікацыі персаналу на прадпрыемстве
- Карпаратыўная культура: Тымбілдынгі, арганізацыя святаў і стварэнне камфортнага працоўнага асяроддзя, карпаратыўныя спартакіяды, дабрачынныя акцыі, Дні адчыненых дзвярэй, конкурсы прафмайстэрства.